11 лістапада 2021 года , у рамках акцыі "Місія жыць", адбылася сустрэча з супрацоўнікам Ашмянскага РАУС Лыскойцем А.Р.
11 лістапада 2021 года , у рамках акцыі "Місія жыць", адбылася сустрэча з супрацоўнікам Ашмянскага РАУС Лыскойцем А.Р. Інспектар правёў гутарку па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час, у інтэрнэт-прасторы Асаблівая ўвага надавалася недапушчэнню ўжывання алкаголю, цыгарэт, электронных парагенератараў, адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў, захоўванне і збыт наркотыкаў і наступствы іх ужывання . Таксама Лыскойць А.Р. спыніўся на неабходнасці выканання вучнямі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, асаблівую ўвагу звярнуў на наяўнасць у кожнага навучэнца святлоадбівальных элементаў.“