24 кастрычніка – Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Гадавіна ўступлення ў сілу Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – 24 кастрычніка 1945 года – адзначаецца як Дзень ААН. Святкуецца пачынаючы з 1948 года.
Статут быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 года прадстаўнікамі 50 краін. Польшча, не прадстаўленая на Канферэнцыі, падпісала яго пазней і стала 51-й дзяржавай-заснавальнікам.