Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 15 марта 2021 в 13:26, Обновлено 15 марта 2021 в 23:21
Автор: Гусева З. Э.
442 просмотра

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе была прынятая першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі, згодна з якой Рэспубліка Беларусь аб’яўлена ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай.
Канстытуцыя гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы. А дата ў яе гонар – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі.
Традыцыйна ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай школе ўручаюцца падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэта ўзрост абавязковага атрымання грамадзянскага пашпарта. Кніга раскажа маладому пакаленню, якімі правамі яны валодаюць, якія законы павінны шанаваць, якія ідэалы і каштоўнасці свята берагчы. Кнігі ўрычылі госці мерапрыемства, дырэктар школы Гайдукевіч Марына Віктараўна і дырэктар Гальшанскага крухмальнага завода Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі.
Юнакі і дзяўчаты далі сімвалічную клятву маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У ёй абяцалі сваёй вучобай, працай, справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя Гродзеншчыны, шанаваць памяць дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць Радзімы, быць гаспадарамі зямлі беларускай і садзейнічаць росквіту краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.