Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Шаг 22.12.2020

Дата: 22 декабря 2020 в 16:07, Обновлено 6 января 2021 в 01:10
Автор: Гусева З. Э.
189 просмотров

Адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа актыўнага грамадзяніна" прайшоў 22.12. 2020 года на тэму «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін» у форме ток-шоу.
Вучням VІІІ-ХІ класаў была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.
Затым былі абмеркаваны наступныя пытанні:
КРОК 1 «МЫ даведваемся»
Блок 1. Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця.
Блок 2. Марафон добрых спраў – наш ўклад у развіццё малой Радзімы.
Пры абмеркаванні пытанняў першага блока звярнулі ўвагу на тое, што Беларусь-прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым накірунку і не спыніцца на дасягнутым. У цэлым, за гады незалежнасці аблічча і інфраструктура нашых населеных пунктаў змяніліся ў разы. Гэта не толькі знешні выгляд, але і стварэнне камфортных умоў для жыцця беларусаў незалежна, у гарадской альбо сельскай мясцовасці яны пражываюць.
Пры абмеркаванні пытанняў другога блоку, было адзначана, што моладзь прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных родным гарадам, вёскам і аграгарадкам. Сярод найбольш буйных мерапрыемстваў можна вылучыць рэспубліканскія праекты "Беларусь-крыніца натхнення", " Моладзь - за ўраджай!", "Уладар сяла", "Аднаўленне святынь Беларусі" і многія іншыя.
КРОК 2 «Мы разважалі »
Блок 1. Вучням было прапанавана паразважаць па наступных пытаннях:
- Што такое Радзіма? Што азначае гэта паняцце для кожнага чалавека? Чаму для чалавека важна адчуваць сваю датычнасць з радзімай?
- Стварэнне якіх прамысловых і сацыяльных аб'ектаў, па вашаму думку, пацвярджае, што "Беларусь-краіна для народа"?
- Як вы лічыце, чаму здабыццё суверэнітэту і незалежнасці з'яўляецца найважнейшым дасягненнем для нашай краіны?
- Якія мерапрыемствы, якія адбыліся ў суверэннай Беларусі за апошнія гады, вы маглі б назваць найбольш значнымі для вас?
- Якіх поспехаў дасягнуў ваш населены пункт, рэгіён за 2018– 2020 гады, якія праходзяць пад знакам Года малой радзімы?
- Як вы думаеце, якая роля малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека?
− Што вы можаце расказаць пра землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт вашай малой радзімы?
Вучні разважалі на тэму “Радзіма”, выказвалі сваё меркаванне пра новыя адкрыцці і дасягненні Беларусі.
Блок 2. Пытанні для абмеркавання:
- Беларускаму паэту Сяргею Грахоўскаму належаць наступныя радкі: «... Жыві, шукай, усё рабі як след, каб на Радзіме твой свяціўся след". Як вы думаеце, які сэнс ўклаў паэт у гэтыя словы?
- 2018-2020 гады, якія прайшлі пад знакам Год малой радзімы, для многіх населеных пунктаў сталі свайго роду стартам для развіцця і росквіту. Як вы лічыце, у чым ваш уклад у агульную справу?
- Год малой радзімы стаў свайго роду стымулам для навядзення парадку ў кожным населеным пункце. Чым вы змаглі дапамагчы сваёй малой радзіме?
- Ва ўстановах адукацыі праходзяць розныя мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню. Падзяліцеся вопытам рэалізацыі сацыяльных ініцыятыва.
Далей вучні разважалі пра перспектывы развіцця, грамадзянскую актыўнасць моладзі, клопат аб ветэранах і састарэлых людзях; вынікі ўдзелу ў розных акцыях : "Добрае сэрца", " Дзякуй за перамогу!", "Кветкі Вялікай Перамогі", "Беларусь памятае" і інш.
КРОК 3 «Мы дзейнічаем»
Пад канец ток-шоу былі падведзены вынікі. Вучням было прапанавана адказаць на пытанне: “Якія сацыяльныя ролі я выконваю і што магу зрабіць для свайго роднага краю?”. А таксама была абмеркавана народная прыказка: "Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.