Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Акцыя "САД ПЕРАМОГІ"

Дата: 13 марта 2020 в 16:03, Обновлено 14 марта 2020 в 14:39
Автор: Гусева З. Э.
291 просмотр

Праходзяць гады, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога - сімвал нацыянальнага адзінства, вайсковай славы і доблесці - навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны. Для сённяшняга пакалення Вялікая Айчынная вайна стала гісторыяй. Наш грамадзянскі абавязак - памятаць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Але яшчэ больш важна перадаць па спадчыне памяць аб святым гераізме салдат, якія адваявалі для нас мір і свабоду.
У Год малой радзімы, год 75-годдзя Вялікай Перамогі, з мэтай папаўнення зялёных насаджэнняў, захавання прыроды, фарміравання і развіцця экалагічнай культуры насельніцтва, беражлівых адносін да прыроды ва ўстанове адукацыі “Гальшанская сярэдняя школа” Ашмянскага раёна было вырашана правесці акцыю «Сад Перамогі». Яе ініцыятарам стала дырэктар школы Марына Віктараўна Гайдукевіч. Марына Віктараўна звярнулася да мясцовых прадпрымальнікаў з просьбай аказаць дапамогу ў закупцы яблынь. Пасля таго, як гэтую высакародную ініцыятыву падтрымалі Дарняк Аліна Вацлаваўна, Бунар Наталля Міхайлаўна, Траццяк Уладзімір Леанідавіч , Вайцяхоўскі Дзмітрый Пятровіч, Фінкоўскі Аляксандр Мікалаевіч, было набыта 75 яблынь.
13 сакавіка 2020 года акцыя стартавала. Удзел у акцыі прынялі ганаровыя госці: Баркоўская Святлана Мікалаеўна, начальнік упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама , Коўзан Войцех Іванавіч, старшыня Гальшанскага сельвыканкама, члены грамадскіх аб’¬яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ,спонсары, педагогі, вучні. Галоўная задача- унесці свой пасільны ўклад у памяць пра воінаў-аднавяскоўцаў. Акцыя «Сад Перамогі» дазволіць захаваць памяць пра гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аб'яднаць розныя ўзроставыя пласты нашага грамадства, бо кожнае высаджанае дрэва – гэта сімвал увекавечання памяці аб вялікім подзвігу нашых дзядоў, прадзедаў.
Само дрэва - сімвал міру, гэта напамін пра крохкасць прыроды і неабходнасці яе абароны. А “Сад Перамогі” - гэта не проста дрэвы, а сувязь паміж пакаленнямі, жывая памяць пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны. 75 яблынь, пасаджаных у гонар 75-годдзя Перамогі, будуць радаваць вока і нагадваць пра веліч подзвігу савецкага салдата, выхоўваць маладое пакаленне на павазе і шанаванні герояў краіны.
Толькі тады, калі людзі памятаюць ахвяры народа, добра ўсведамляюць жахі вайны, яны вучацца цаніць і берагчы мір на зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.