Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Назавіце дату вызвалення Гальшан ад нямецкіх захопнікаў
Всего 39 человек
Голосование
Назавіце год першага ўпамінання аб Гальшанскай школе
Всего 34 человека

Школьный музей имени Э.С. Корзуна

Дата: 12 сентября 2017 в 12:53, Обновлено 14 марта в 09:51
Автор: Мазур Н. П.

Главная Карта музея Віртуальны экскурс Экспанаты музея Экскурсіі Анонсы

Графік работы школьнага народнага гісторыка –краязнаўчага

музея Э.С. Корзуна

на другое паўгоддзе 2017/2018 навучальнага года

Дзень тыдня

Час працы

Абед

Панядзелак

8.00-15.50

12.25-12.45

Аўторак

8.00-15.50

12.25-12.45

Серада

8.00-15.50

12.25-12.45

Чацвер

8.00-15.50

12.25-12.45

Пятніца

8.00-15.50

12.25-12.45

Субота

9.00-11.30

-


  
Аб музеі
     Гістрыка-краязнаўчы народны музей імя Эдуарда Корзуна заснаваны ў 1963 годзе. У 1995 годзе перааформлены і ў 1997 годзе яму прысвоена званне народны.     
Мэты і задачы музея:
     - пашыраць кругагляд вучняў, выхоўваць пазнавальныя інтарэсы, сацыяльную актыўнасть;
     - садзейнічаць фарміраванню патрыятызму, сацыяльнай актыўнасці вычняў;
     - фарміраваць навыкі паісковай, навукова-даследчай работы;
     - не толькі збіраць, захоўваць, папаўняць і дэманстраваць экспанаты-сведкі даўніны і сучаснасці, але і дапамагчы вучням, усім жыхарам мястэчка, жыхарам Ашмяншчыны і гасцям, якія прыязджаюць у Гальшаны, лепш ведаць сваю малую радзіму, яе гісторыю, яе знакамітых людзей, а, значыць, і сваю Беларусь. У адпаведнасці з асноўнай мэтай склаліся і раздзелы экспазіцыі.

1. Этнаграфія.

2. Гісторыя  краю  ўключае:

- заснаванне  Гальшан;

- Гальшаны  пад  уладай  Сапег;

- Гальшаны  ў ХІХ стагоддзі;

- Гальшаны  ў ХХ стагоддзі;

- знакамітыя  людзі  Гальшан;

- вялікая  Айчынная  вайна  ў  нашай  мясцовасці;

- пасляваеннае  будаўніцтва.

3. Гісторыя  школы.

4. Гальшаны  ў літаратуры   і мастацтве.

5. Падарункі  музею.

 

ПАЯСНЯЛЬНЫ ТЭКСТ

да эмблемы гісторыка-краязнаўчага музея імя Э.С.Корзуна ДУА “Гальшанская сярэдняя школа”. 

Эмблема  гісторыка-краязнаўчага музея   змяшчае форму герба князёў Гальшанскіх. Колеры і адзін сімвал з афіцыйнага герба Гальшан – гіпацэнтаўр.  Унізе эмблемы – выява гіпацэнтаўра  з герба князёў  Гальшанскіх. Гіпацэнтаўр – публічны герб, які выкарыстоўвалі многія шляхецкія роды  ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім. Старажытная выява кентаўра ёсць  на пячатцы Сямёна Іванавіча Гальшанскага (?-1433), Міхаіла Іванавіча Гальшанскага (?-1433), на гербе Паўла Гальшанскага (1490 - 1555). У наш час выява кентаўра размешчана на сучасным гербе Гальшан.

У цэнтры эмблемы, злева – выява помніка нашай славутай зямлячцы Соф’і Гальшанскай, а справа- фотаздымак вежы нашага замка. Гэта наша гісторыя. Мы ёй ганарымся.

Уверсе – раскрытая кніга, каласы ад якой цягнуцца да сонца. Кніга – крыніца ведаў, а каласы – сімвал жыцця. Яны цягнуцца да сонца, да святла, да вечнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.