Гродзенскі абласны дыктант у рамках Міжнароднага дня роднай мовы
«Наша мова – гэта наша гісторыя».
Настаўнікі школы далучыліся да маштабнай беларускамоўнай дыктоўкі ў Міжнародны дзень беларускай мовы.
Дыктант прайшоў па ўсіх правілах сапраўднага экзамена і нагадаў удзельнікам школьны час: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі, ніякіх падказак і, канешне, лёгкае хваляванне. Тэкст, які прапанавалі для напісання, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Удзел у напісанні абласнога дыктанта дапамог дарослым не толькі ўзнавіць свае веды па арфаграфіі і пунктуацыі, але і адчуць смак беларускага слова.