Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

У Гальшанскай сярэдняй школе прайшла творчая сустрэча з паэтэсай Валянцінай Гіруць-Русакевіч “Літаратурная гасцёўня”

Дата: 10 апреля 2019 в 21:02, Обновлено 10 апреля 2019 в 21:07
389 просмотров

      У рамках Года малой радзімы 9 красавіка ва ўстанове адбылася сустрэча  з Валянцінай Францаўнай Гіруць-Русакевіч - членам  Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, уладальнікам  дыплома ІІ ступені «Лепшы твор 2011 года» рэспубліканскага літаратурнага конкурсу ў галіне песеннага жанру, лаўрэатам Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Паэзія» і ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура». З 2004 года — кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры.Узнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». Прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».

       З асаблівай цікавасцю слухалі  вучні Валянціну Францаўну, яе шчырыя радкі, прысвечаныя роднай старонцы, маці, дзяцінству, каханню і знаходзілі ў іх… сябе, сугучныя ўспаміны, уласныя пачуцці і перажыванні. Паэтэса быццам абагуліла ў сваіх вершах усё тое, што блізка кожнаму з нас. Яна піша мовай сэрца — нездарма так называецца адзін з яе зборнікаў, — таму яе творы такія зразумелыя і душэўныя.

      Дзяўчынку з Міхайлоўшчыны лёс даўно закінуў на Валожыншчыну, аднак яна і сёння з непрыхаваным хваляваннем успамінае родную вёску, празрыстае люстэрка Клявы, у якой лавілі рыбу, знаёмыя да дробязяў лясныя абшары, што адорвалі маленькіх ягаднікаў-грыбнікоў.

Ёсць мясціна, што ў сэрцы лашчу я,

Скуль жыццё маё ўзышло:

Роднай вёсачцы на Ашмяншчыне

Мой дачэрні зямны паклон.

      Радзіме Валянціна Францаўна ўдзячна не толькі за светлыя ўспаміны, але і за крылы творчасці, за цудоўную беларускую мову, без якіх немагчыма ўявіць паэзію Гіруць — Русакевіч.

       Валянціна Францаўна ахвотна адказвала на пытанні, чытала вершы на тэмы, што падказвалі ўдзячныя слухачы, дзялілася самым патаемным. І здавалася, няма ніякай дыстанцыі паміж вучнямі і уганараванай творцай, бо яднае іх адна зямля, імя якой Ашмяншчына.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.