Вучні 4 “А”класа атрымалі пісьмы ад Дар’і Домрачавай
Пасля заканчэння алімпіяды, стартавала акцыя “Пісьмо Дар’і Домрачавай”. Наш клас рашыў паўдзельнічаць у ёй. Мы напісалі пісьмо, дзе расказалі пра нас, нашы справы, пра тое, што мы таксама любім спорт і ўдзельнічаем у спартландыі. Наша каманда “Праменьчыкі” заняла першае месца. З нецярпеннем мы чакалі адказу. 4 лістапада мы ўсе атрымалі фота з аўтографам Дашы. Мы вельмі ўзрадаваліся. Дзякуй, Даша.