Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Нацыянальны форум ”Музеі Беларусі”.

Дата: 20 октября 2014 в 10:20, Обновлено 20 октября 2014 в 10:41
Автор: Снаров А. Н.
548 просмотров

Вучні 11 класа, члены БРСМ, Трус Вікторыя, Харэвіч Аляксандра, Дзенісенка Іван , Каханоўскі Аляксандр, 26-27 верасня былі ўдзельнікамі ІІ Нацыянальнага форума ”Музеі Беларусі”. Яны абаранялі гонар не толькі школы і раёна, але і Гродзенскай вобласці. Дастойна прымалі ля сваёй выставы высокіх гасцей з Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Гомельскага і Гродзенскага аблвыканкамаў, замежных гасцей форума; давалі інтэрв’ю тэлебачанню канала СТВ.
Вельмі паспяхова выступілі на сцэнічнай пляцоўцы форума з прэзентацыяй музея. Атрымалі два дыпломы: Дыплом лауреата III ступені ў намінацыі “Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі”, Дыплом за удзел у II Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.