Акцыя “Памяць ”
Акцыя “Памяць ”
Яўгеній Іванавіч Вярсоцкі, капітан першага ранга, ветэран Ваенна-марскога флоту СССР і Расіі, афіцэр першага экіпажа авіяцыйнага крэйсера "Кіеў", крэйсера "Ленінград", намеснік начальніка НІІ-28 ВМФ, начальнік навукова-даследчага цэнтра ўзбраення 1 ЦНІІ Міністэрства абароны. Яўгеній Іванавіч падрыхтаваў і апублікаваў 62 навуковыя працы . Прымаў непасрэдны ўдзел у правядзенні выпрабаванняў і прыняцці на ўзбраенне трох узораў ракетна-артылерыйскай зброі. Кандыдат ваенных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі , прафесар Акадэміі навук,навуковы саветнік Расійскай Акадэміі ракетных і артылерыйскіх навук. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР " 3 ступені (1977г.), ордэнам «Чырвоная Зорка» (1985г.), дзевяццю медалямі. Ваенна-марской і навуковай дзейнасці ён аддаў 36 гадоў. У 2000 годзе наш зямляк быў звольнены з радоў Узброеных сіл па ўзросце. Пахаваны на могілках у Гальшанах каля сваіх бацькоў. Валанцёрскі атрад "«Ангел», " (вучні 9"А" класа) з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Каралевічам І.В. даглядаюць магілу.