05.06.2016 года ў сценах Гальшанскай сярэдняй школы прайшло мерапрыемства “Мы ласкаю матулінай сагрэты”
Канцэртную праграму падрыхтавалі вучні VI “А” класа (класны кіраўнік Малышка Алена Мікалаеўна і настаўнікі Гальшанскай ДШМ: Трот Наталля Віктараўна, Каспяровіч Наталля Канстанцінаўна, Малахава Вікторыя Віктараўна, Гайдукевіч Уладзімір Паўлавіч, Касцючэнка Ларыса Валяр’янаўна). Запрошаныя дзецьмі на канцэрт мамы і бабулі з цікаўнасцю глядзелі сцэнкі, слухалі вершы. Дзеці віншавалі іх, сваіх родных, паэтычнымі радочкамі, песнямі і музычнымі кампазіцыямі. Свята атрымалася светлым, радасным, гумарыстычным і вясёлым.