21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.
Сёлета спаўняецца 21 год з моманту заснавання Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Міжнароднага дня роднай мовы і 30 гадоў з дня прыняцця ў Беларусі "Закона аб мовах”. Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” пастанавіла правесці з гэтай нагоды ў Беларусі 13-ю агульнанацыянальную дыктоўку 2020 года і прысвяціць яе 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.